«Наша агульная салiдарнасць можа зрушыць горы»
«…Агульнымi намаганнямi нам удалося вырваць з турэмных засценкаў Сяргея. Але жыццё не стаiць на месцы. Сёння, акрамя маральнай падтрымкi, патрабуецца матэрыальная дапамога сям’i Каваленкi, грошы на аплату паслуг адваката. Бо невядома, колькi часу працягнецца следства, а затым разгляд гэтай палiычнай справы…»
«Сяргей Каваленка — з тых міронаў, якія, дзеля таго, каб усталяваць бел-чырвона-белы, рызыкуюць уласным жыццём і воляй, караскаюцца на высозныя коміны, залазяць на дахі шматпавярховікаў па пажарных драбінах. Але ёсць у Беларусі і больш памяркоўная версія вольных «сцяганосцаў»: каб выказаць сваю грамадзянскую нязгоду, яны адно аздабляюць налепкамі з пагоняй свае бамперы і чэпяць на грудзі бел-чырвона-белыя значкі. Гэта іх пратэст — хай сцішаны, але ўсё адно большы, чым пракаветнае трыманне дуліны ў кішэні. 5 праяваў персанальнай міронаўшчыны…»