«Адукацыйныя трэнінгі «Валанцёр – чалавек добрай волі» ў Горадні»
«ГДА «Гродзенскі дзіцячы хопіс» абвяшчае набор кандыдатаў для ўдзелу ў адукацыйных трэнінгах «Валанцёр – чалавек добрай волі». Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Дата бліжэйшых сутрэч – 25 студзеня, 28 лютага. Патрабаванне да кандыдатаў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, мабільныя, адказныя і якія маюць дакладную матывацыю для таго, каб быць валанцёрам. Нашы заняткі пабудаваныя па прынцыпе тэорыя + практыка. У вас ёсць рэальная магчымасць дапамагчы тым, каму гэта патрэбна насамрэч, стаць больш упэўненым у сабе, знайсці новых сяброў…»