Барадулін Рыгор, Аратай, які пасвіць аблокі на Камунікат.org
Кнігу народнага паэта Р. Барадуліна складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў — У. Дубоўку і Л. Геніюш, П. Панчанку і В. Быкава, М. Аўрамчыка, У. Лісіцына, Я. Янішчыц, К. Цвірку і шмат іншых. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры, такія, як П. Пестрак і Р. Бярозкін, П. Броўка і Г. Цітовіч, У. Караткевіч і М. Стральцоў, Л. Баразна і А. Анікейчык. Да ўспамінаў натуральна дадаецца падборка «Здубавецця», як працяг жыцця народнага — мудрага, смешнага, дасціпнага, натуральнага — заключанага ў слове, як у бурштыне. Болей...
