«“Раўняйся!”, “Стройся!”, “Крокам марш!”, “Кругом!”, “Добрага здароўя, таварыш лейтэнант!” — так вайсковыя каманды загучалі на роднай мове. Ужо напрыканцы лютага пабачаць свет беларускамоўныя варыянты вайсковых статутаў. Пераклад выканаў Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук на замову Міністэрства абароны. Як паведаміў Еўрарадыё начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык, з’яўленне галоўнага дакумента для салдат на тытульнай мове — гэта чарговы этап па агульным удасканаленні Ўзброеных сіл. Найперш пераклады адрасаваныя адзінаму беларускамоўнаму вайсковаму аддзяленню — роце ганаровай варты…»
via czalex