Kamunikat.org (kamunikat) wrote in by,
Kamunikat.org
kamunikat
by

Народная Воля, 22-23 на Камунікат.org

Народная Воля
22-23

Адліга была нядоўгай. Беларусь — ізноў тэма нумар адзін на старонках польскіх СМІ. Візіт міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ў Варшаву, які даўно быў запланаваны на сёння, 12 лютага, да апошняга моманту знаходзіўся пад вялікім пытаннем. Зноў загучалі заклікі да санкцый у адносінах да Беларусі, абвінавачванні, пагрозы. А ўсё таму, што беларускія ўлады ў чарговы раз задаліся ідэяй падпарадкаваць сваім жаданням польскую меншасць. Як вядома, Саюзаў палякаў у Беларусі два. Адзін прызнаны беларускімі ўладамі, другі — польскімі. Як паведамляла наша газета, нядаўна два саюзы сутыкнуліся ў Івянцы, дзе міліцыя захапіла і апячатала будынак Дома польскага, які належыць саюзу на чале з Анжалікай Борыс. У выніку — сур'ёзны дыпламатычны і міжнародны скандал. Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін быў адкліканы ў Варшаву для кансультацый. Беларускаму паслу ў Польшчы Віктару Гайсёнку перададзена негатыўная рэакцыя польскага кіраўніцтва на тое, што адбылося ў Івянцы. І з кожным днём скандал набывае ўсё больш шырокія абароты. Болей...

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments