Наконт тэмы «Русский (дур)дом в Беларуси»,
вельмі цікавыя заўвагі ад Ліґі Манархічнай ВКЛ
і ад пана Андрэя Мельнікава…
«…руская спадчына - гэта і наша спадчына, рускія здабыткі - гэта і нашыя здабыткі, тое што рускае - наша… ліцьвінскасць выдатна прыжыўляецца ў рускіх мазгох і добра можа суіснаваць з рускасцю… беларусізацыя абуджае да жыцця і другое паўшар'е беларускага мозгу (эўрапейскае) у дадатак да функцыянуючага рускага… Беларусам з Герашчанкам ёсць сэнс абшчацца і далей, але толькі пры якаснай падачы беларушчыны, г.зн. пазбягаць частаваць яго беларускім "фастфудам" і беларускімі "крыўдамі". Шмат асобаў з падобным дыягназам беларускае паўшар'е паступова абуджалі да паспяховай дзейнасці. Яно ў іх досыць здаровае, але пакуль проста спіць…»