«Падаткавікі ўзяліся за фрылансэраў»
«Ахвярамі «кантрольных закупак» сталі фрылансэры, якія знаходзяць замовы праз інтэрнэт. Алгарытм «лоўлі на жыўца» просты. Падатковы інспектар знаходзіць праграміста або дызайнера з Беларусі праз фрыланс‑біржу і прапануе зрабіць сайт для рэальна працуючай кампаніі. «Заказчык» запаўняе брыф, выконваюцца ўсе астатнія фармальнасці, пасля чаго прапануе сустрэцца для перадаплаты паслугі. Далей усё ідзе па звычайнай праграме — затрыманне, пратакол, суд, штраф. Як правіла, фрылансэру інкрымінуецца «Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць». Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманага прыбытку, а з 23 лютага за такія дзеянні памер штрафу павялічваецца да 100 базавых…»