Да чытача. Гісторыя нашай зямлі ёсьць гісторыяй асобаў, чый лёс запісаны чырвонымі літарамі ў Кнізе Бога. Чырвонымі, бо шмат крыві, пакут і болю... Чырвонымі, бо якім павінна быць сэрца, каб магло зьмясьціць столькі любові... Шмат гора выпала на нашу долю, але і Госпад паслаў шмат змагароў на жніво беларускага адраджэньня. Немагчыма адчуць у поўнай меры тое, што адчувалі людзі, якія знаходзіліся ў няволі. Але “ксівы” расплюшчваюць нашыя вочы праз лёс двух чалавек на жыцьцё Беларусі. Бо Беларусь не толькі лясы і палі, але людзі, якія складаюць душу народа. Перад намі часы, калі дух камунізму тварыў, што хацеў на зямлі ня толькі нашай краіны. Гэта час нябачнага ворага і цёмнага лесу, дзе штодзень згасалі зоркі. Але любоў да Радзімы мацнейшая за страх перад сьмерцю, якую нёс камунізм. Гісторыя давала нам шмат прыкладаў для будучыні. Адзін з якіх кажа, што Свабода заўсёды каштуе шмат, бо здабываецца агнём веры й мячом справы ў вялікіх ахвярах і пакутах. Варта пакаяцца ў грахох камунізму і будаваць Беларусь з верай, надзеяй і любоўю, пра якія так ма- рылі Ларыса Геніюш і Васіль Супрун у сваіх вершах. Юрась і Ганна, JH.Friendship@gmail.com Болей...
Супрун Васіль, Незабыўныя “ксівы” на Камунікат.org
вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш
Супрун Васіль
-
Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!
С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…
-
3 белорусских санатория
Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…
-
Романтика большой дороги
Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…
- Post a new comment
- 0 comments
- Post a new comment
- 0 comments