Знакавай падзеяй у іх жыцці стала «Плошча». Моладзь, студэнты, навучэнцы беларускіх навучальных устаноў у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года выйшлі на Плошчу. Зладзілі намётавае мястэчка і жылі там, пакуль міліцыя не ліквідавала сілай гэты «беларускі майдан». Многіх з тых, хто быў на Плошчы пасля выключылі з навучальных установаў. Каб працягнуць вучобу, прыехалі ў Польшчу, дзе была адмыслова створана Праграма імя Каліноўскага. Кніга «Кастусёў дзённік» - гэта гісторыі асобных людзей, іх погляд на жыццё, іх позірк на падзеі сакавіка 2006, іх успрыманне беларускай рэчаіснасці. Кожная гісторыя – іншая. Кожны герой (а іх у кнізе пятнаццаць) мае сваё, асабістае, непаўторнае. Успаміны дзяцінства, светлае, чыстае, мары, дзічячае ўспрыманне свету. А пасля раптоўная даросласць - Плошча, турма на Акрэсціна, пратаколы, допыты, спецназ, выключэнне і чужая краіна – гэта агульнае, супольнае. Але кожны гэтае супольнае і агульнае перажывае па-свойму. Расказаныя гісторыі даюць магчымасць пазнаць, убачыць беларускую рэчаіснасць праз прызмат маладых беларусаў. Чытанне кнігі дае шмат тэмаў да разважання, а двухмоўнае польска-беларускае выданне трапляе да большага кола чытачоў. (Н.Г.) Болей...
Асіпенка Людміла, Квяткоўска Катажына, Кастусёў дзёньнік на Камунікат.org
Гісторыі беларускіх студэнтаў Праграмы ім. Кастуся Каліноўскага
Асіпенка Людміла, Квяткоўска Катажына
-
Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!
С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…
-
3 белорусских санатория
Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…
-
Романтика большой дороги
Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…
- Post a new comment
- 0 comments
- Post a new comment
- 0 comments