Асабліва беларускія (?) джыгіты :)
Гэта калі ў дзьвух словах. І мне ня хочацца казаць нешта большае, за гэтыя два словы.
Што тычыцца ідэалёгіі ЖЖ - то і тут рыдзель мае рацыю.
ЖЖ - публічнае месца. І чытаць яго можа хто заўгодна. І цытаваць - адпаведна.
За свае словы сапраўдны джыгіт мусіць адказваць :)
Фіча "онлі фо фрэндз" на тое зроблена, што калі ты нажлукціўся, гарланіш песенькі ленінграда, а потым з раніцы ўспамінаеш, што гэтыя твае зацемкі чытае шчэ адна дзяўчынка :) якая заўсёды забіжаецца і зморшчвае свой пекны носік, калі ты паводзіш сабе падобным чынам у _публічных_ месцах - заўсёды можна адкруціць час назад і наступным разам ужо думаць, што ты нясеш.
Вось.
Галоўнае - любіце людзей і слухайце тома ўэйтса, гэта дапамагае :)