Дзень Волі - пад дахам Арла і Чайкі
Традыцыя святкавання ўгодкаў абвешчання Беларусі дэмакратычнай і незалежнай дзяржавай 25-га сакавіка 1918 года склалася ў Вільні яшчэ ў 1919-1939 гадах. Але з пачаткам Другой сусветнай вайны і з усталяваннем пазней у Вільні савецкай улады, калі амаль уся беларуская інтэлігенцыя была вынішчана ці саслана ў Сібір, гэтая традыцыя міжволі парушылася. І толькі пасля смерці Сталіна і наступлення, так званай, хрушчоўскай "адлігі", калі з месц зняволення пачалі вяртацца былыя палітычныя вязні і ссыльныя, гэтая традыцыя зноў стала пакрысе адраджацца.
( далей )
( далей )
