Roman Maisei (maystra) wrote in by,
Roman Maisei
maystra
by

Барыс Кіт: “Я ўсім рабіў дабро. Таму і дажыў да 100 год”

6 красавіка адзначае 100-гадовы юбілей адзін з піянераў сусветнай касманаўтыкі, “першы беларус у свеце” Барыс Кіт. Дзякуючы яго даследаванням стаў мажлівы палёт чалавека на Месяц. Грамадзянін свету, ён пражыў на Беларусі ўсяго 26 год. Пры гэтым застаўся руплівым беларускім патрыётам і цягам усяго жыцця дапамагаў землякам і радзіме. Напярэдадні юбілею ў гасцях ў жывой легенды пабываў карэспандэнт TUT.BY......

Кастусь ЛАШКЕВІЧ "ТUT.BY"

+ статья В. Черкасовой "КИТайская грамота" за 16.07.2004 на сайте "Салідарнасць"



Барыс Кіт (сапраўднае прозвішча — Кіта). Нарадзіўся 6 красавіка 1910 г. у беларускай сям’і ў Пецярбурзе. У 1918 г. вярнуўся на Беларусь. Выпускнік Навагрудскай беларускай гімназіі (1928) і фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1933). Выкладчык (з 1931) і дырэктар (у 1939) Віленскай беларускай гімназіі. З восені 1939 узначаліў адроджанаю гімназію ў Навагрудку. Двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Школьны інспектар аблана Баранавічскай акругі (1939-41). Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускія школы, ратуючы моладзь ад высылкі ў Германію. Дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Паставах і Адміністрацыйна-гандлёвай вышэйшай школы ў Маладзечне. Правёў месяц у турме гестапа (1944).

З лета 1944 — на эміграцыі. Вучыўся на факультэце медыцыны ў Мюнхенскім універсітэце (1945-48). З 1948 г. — у ЗША.

Адзін з заснавальнікаў найбуйнейшай ў ЗША беларускай калоніі ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі). Дзякуючы яго высілкам больш за 300 сямей беларускіх палітуцекачоў пераехалі за акіян.

Кар’еру ў ЗША пачынаў хімікам у фармацэўтычных кампаніях Нью-Джэрсі і Каліфорніі. Навуковы супрацоўнік першай у ЗША аэракасмічнай кампаніі North American Aviation Inc. (Лас-Анджэлес, 1956-58). Кіраўнік навуковай групы аддзела касманаўтыкі Міністэрства ваенна-паветраных сіл ЗША (1958-63). Старшы навуковы супрацоўнік міжнароднай карпарацыі ITT (1963-64) і Нацыянальнага бюро стандартаў ЗША (1964-68). Старшы эксперт-даследчык Дзяржінстытута сістэмнага аналізу Міністэрстваў абароны і транспарту ЗША (1968-72).

Даследаваў плыўкі вадарод як асноўнае ракетнае паліва. Падрыхтаваў матэматычны разлік палётаў касмічных караблёў на Месяц. Аўтар першага ў гісторыі падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (1960) і першага на Захадзе даследавання па гісторыі савецкай астранаўтыкі USSR Space Research and Development (1964).

З 1972 г. — у Франкфурце-на-Майне. Прафесар матэматыкі Еўрапейскага аддзела Мэрылендскага шніверсітэта (ЗША, 1972-93). Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1983). З лекцыямі скалясіў увесь свет. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага астранаўтычнага таварыства Германа Оберта (ФРГ) і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Мінск-Масква). Акадэмік Міжнароднай акадэміі касманаўтыкі (Парыж).

За ўнёсак у развіццё астранаўтыкі Кіт быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: лаўрэат залатога медаля Германа Оберта і Вернэра фон Браўна (ФРГ), сябар Залы славы Вашынгтонскага біяграфічнага інстытута (ЗША), уладальнік падзякі Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. Імя Кіта сярод славутых навукоўцаў Амерыкі замуравана ў капсуле часу ў сцяну Капітолія.

Мецэнат беларускай культуры на эміграцыі. Пасля ад’езду тройчы пабываў на Беларусі (1992, 93, 95), дзе намагаўся закласці нацыянальны ўніверсітэт еўрапейскага кшталту. Ганаровы жыхар Навагрудка, дзе адчынены ягоны музей (2008)

Размўляе на сямі мовах.

Мае сына, двух унучак і двух праўнукаў.
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments