Блог Михаила Ларченко (larchanka) wrote in by,
Блог Михаила Ларченко
larchanka
by

Конкурс для маладых журналістаў

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях: - “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай; - “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі; - “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота. Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса. Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях: - лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі; - лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы. Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы. Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый. Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: festyval2010@gmail.com з пазнакай “Конкурс”. Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты. Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”. Поспехаў! Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе для маладых журналістаў “Твой стыль” Імя і прозвішча ўдзельніка конкурса: Кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail): Узрост удзельніка: Кароткае апісанне журналісцкага досведу (калі ёсць): Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэннем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы: СМІ альбо інтэрнэт-рэсурсы, на якіх былі змешчаныя дасланыя на конкурс матэрыялы (для апублікаваных матэрыялаў). Калі ласка, падайце спасылкі на гэтыя матэрыялы, калі гэта магчыма: Кароткае апісанне дасланых матэрыялаў (тычыцца толькі конкурса фотаматэрыялаў): дата, абставіны падрыхтоўкі і г.п.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments