( Што Літвіны павінны зразумець… ) Толькі тыя, што вырасьлі, як прыкладам вядомы Зянон Пазьняк, на грунце лацінскай цывілізацыі былі здольныя гэтую ідэю зразумець і прыняць, што сьведчыць аб іх непасрэднай літвінскасьці.
З прыведзенага разважаньня для Літвінаў вынікаюць наступныя высновы. Па першае, мы мусім скарыстаць з крызісу ў беларускім руху, і заняць тую ідэйную пустку, якая ў ім запанавала. Па другое, мы павінны зразумець, што зараз паняцьці Літвін і Беларус ня зьяўляюцца тоеснымі. Беларус можа стаць Літвінам, але толькі пасьля энэргічнай працы над сабой, успрымаючы ўвесь даробак лацінскай цывілізацыі, а ня нейкую яе адарваную ад кантэксту частку, як гэта неаднакроць робяць сьвядомыя Беларусы, камбінуючы сваё мінулае, як ім хочацца. Прыняць усю нашу эліту, зь яе каталіцкасьцю, лацінскасьцю, культурнай польскасьцю. Толькі тады мы зможам зразумець ідэйны стан нашых папярэднікаў – літоўскай эліты ХІХ-ХХ стст.
Аляксандар Я. Стральцоў-Карвацкі
ЛІТВА: голас монархіста
Газэта заснаваная AD MCMVIII (1908).
Газэта адноўленая AD MCMVC (1995).
№ XXIV (24) (AD MMVІІI (2008))