Летам 1945 года на тэрыторыі БССР камуністы праводзілі прапагандысцкую акцыю — падпісанне ліста ўдзячнасці Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Акцыя выглядала наступным чанам: камуністычны актыў выезджаў у вескі і пасьля лекцыі пра зверствы нацыстаў звяртаўся да насельніцтва з заклікам падпісаць ліст.
У заходніх раёнах, асабліва ў вёсках, дзе большасць складалі палякі, ініцыятыву сустрэлі ў штыкі. У Бакштаўскім сельсавеце, каб прымусіць хоць некага падпісаць ліст, камуністы вымушаны былі выкарыстоўваць пагрозы. Так оперупаўнаважаны НКВД Ачкасаў наўпрост пагражаў спаліць Бакшты, калі ніхто з жыхароў вёскі не падпіша ліст Сталіну. Вось некаторая статыстыка гэтай акцыі па Васілішкаўскаму раёну:
- Бакшты з 480 жыхароў пісьмо падпісала 99
- Клешнякі 255 - 10
- Кронькі 308 - 0
- Мякіші 173 - 1
- Лянцішкі 103- 0
- Голдішкі 126 - 0
- Вампершчына 12 - 0
Вось найбольш красамоўныя выказванні людзей,
якія патрапілі ў райкамаўскую справаздачу аб гэтай акцыі:
http://poczobut.livejournal.com/381272.html?style=mine