Гімн на прыведзеныя вышэй словы Аляксандра Архангельскага, які ўпершыню пачуў я амаль сорак гадоў таму з вінідыска балгарскага „Балкантону”, заняў у маім рэлігійным топ-парадзе такое ж месца, як у свецкім evergreen „Очи чёрные”. Цяпер ізноў пачуў я шэдэўр Архангельскага ў велічным выкананні хору Варшаўскага ўніверсітэта ў канцэртнай зале Беластоцкай філармоніі ў рамках ХХІХ Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”. І плачуся деяній моихъ, магчымых пры крананні рэлійных спраў, далікатных, дзе, блудный азъ, магу дапусціць нейкія неапраўдальныя лукавыя меркаванні. Такі вось, блудный азъ, палез я на грэшнае дрэва пазнання, у біблейскі тэкст, каб пабачыць там, як калісь адбываліся рэлігійныя спевы. 32-гі псалом (паводле візантыйскай нумерацыі; 33-ці паводле лацінскай) заклікае ўсхваляць Усявышняга гімнапеннямі з акампанементам струнных інструментаў. Іншыя абзацы Бібліі згадваюць пра арфы, тамбурыны, трубы, цымбалы... Аднойчы ад такой музычнай какафоніі варожае войска панічна разбеглася (2 Пар., 20:22). З ходам часу рэлігійныя чыны сталі фільтраваць сакральную музыку — мабыць, каб яе людзі надта не палохаліся — паслядоўна забараняючы ўжыванне інструментаў і... (А. Вярбіцкі, Беластоцкі фестываль, фрагмэнт) Болей...
-
Самый красивый в мире рукотворный ландшафт
Природа не одарила Беларусь впечатляющими природными ландшафтами. Здесь нет ни моря, ни сколько-нибудь высоких гор. Реликтовый лес, равнинные озёра…
-
Заброшенная птицефабрика.
Относительно недалеко от центра Минска находится предприятие под названием "Птицефабрика имени Крупской". С недавнего времени корпуса…
-
Непарадные фасады Минска
Один раз, будучи проездом в Минске, я решил пройтись по ряду не самых значимых заброшенных объектов. Так как залезать везде не было времени, а во…
- Post a new comment
- 2 comments
- Post a new comment
- 2 comments