Падарожжы Свабоды: Грушаўка пад панскім абярогам Юзэфа: «Праяжджала пані з панам па вёсцы, Горваты тыя. Паставілі крыж і сказалі, што ахвяруюць яго. Пакуль ён будзе стаяць, ніякага ня будзе ад Бога ні граду, нічога. І ў нас ніколі не было граду, ні дахаў вецер з хатаў не зрываў. Абярэг. Ён і зараз стаіць, бачыце? Трошкі падгніў, дык людзі яго падноўляць, ён ізноў стаіць».