Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

07.08.10. Залесьсе запрашае сяброў

«7 жніўня 2010 года ў маёнтку Міхала Клеафаса Агінскага (вёска Залессе Смаргонскага раёна) адбудзецца фестываль-кірмаш “ЗАЛЕССЕ ЗАПРАШАЕ СЯБРОЎ”. У праграме фестываля-кірмаша: выстава-продаж вырабаў народных майстроў, экскурсія па маёнтку Агінскіх, канцэрт мастацкай самадзейнасці былых і цяперашніх жыхароў Залесся ды навакольных вёсак, а таксама гасцей з-за мяжы (Польшча, Літва, Латвія), танцавальны майстар-клас (вас навучаць першым крокам паланэза - вядомага ў даўніну танца!). Тут можна будзе пакаштаваць традыцыйныя мясцовыя стравы і напоі, навучыцца іх гатаваць, сфатаграфавацца з “уладаром маёнтка” Агінскім, заказаць свой партрэт у мясцовага мастака, набыць сувеніры з візітойкай Залесся, дары Залескай зямлі: бульбу і гародніну, грыбы і ягады, мёд, малако і мясцовыя сыры, “свойскія” яйкі і масла… Вы таксама можаце прыняць удзел у свяце, прывезці на продаж свае вырабы ці паўдзельнічаць у канцэрце (дамовіўшыся папярэдне з арганізатарамі). Пачатак у 11 гадзін. Дадатковая інфармацыя і даведкі па тэлефоне 8-029-313 55 57»

via http://dasha-lis.livejournal.com/18718.html

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments