Зянон ПАЗЬНЯК: «Праз 8-10 гадоў рэформаў і адпаведнага нацыянальнага разьвіцьця на той вытворчай базе, якая была ў 90-м, Беларусь стала б магутным эканамічным драконам у цэнтры Эўропы. Дзейнасьць авантурыста ў чарговы раз паставіла Беларусь на край магільнай ямы. З самага пачатку захопу ўлады ён зрабіў прадметам палітыкі гандаль нацыянальнымі інтарэсамі і суверэнітэтам у дачыненьнях з Расеяй. Пры гэтым ён думаў выгадна прадаць суверэнітэт і адначасна захаваць уладу над дзяржавай, што, у прынцыпе, немагчыма ўвогуле, тым больш — у адносінах з агрэсіўнай імпэрскай Расеяй. Тут ілюзія, думаньне цёмных, неадукаваных людзей. “Магільная яма” – гэта так званы “мытны зьвяз” Беларусі, Расеі і Казахстана, — эканамічная пастка, падрыхтаваная гэбоўскай Расеяй для задушэньня Беларусі…».
ТРЭБА ПАЗЬБЕГНУЦЬ РАСЕЙСКАЙ МАГІЛЫ
БЫЛА Б НА ГЭТА ТОЛЬКI НАША ВОЛЯ