«Закапанскі» стыль на Беларусі
«Падарожнічаючы па тэрыторыі Заходняй Беларусі, складана не заўважыць зграбныя драўляныя будынкі, што часам ствараюць цэлыя комплексы. З шэрагу іншых іх вылучаюць высокія дахі, пакрытыя гонтам, каменныя падмуркі і разьба ў якасці аздаблення. Будынкі з’явіліся тут у 20–30-я гады ХХ стагоддзя, калі частка беларускіх зямель уваходзіла ў склад Польшчы. Стыль, у якім была выканана забудова, нарадзіўся ў горным мястэчку Закапанэ, чаму і атрымаў назву «закапанскага». На Беларусі захаваліся дзесяткі прыкладаў драўлянай архітэктуры ў «закапанскім стылі». Шмат з іх знаходзіцца ў аварыйным стане, і толькі адзінкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці…»