Незнаёмы Вайніловіч нарэшце адкрыўся, але ці для ўсіх?
«…Радавое памесце Вайніловічаў было на Капыльшчыне, аднак не ў Лапухах, а ў вёсцы Савічы. Эдвард Вайніловіч вучыўся ў Слуцку, а жыў у Савічах. Лапухі купіў яшчэ бацька Эдвада Адам у Наркевічаў-Ёдкаў. Тут быў басейн, напэўна, для развядзення рыбы, вінакурня, завод па вырабе масла. Быў і вялікі сад, а таксама прыгожы парк з 52 найменнямі розных раслін, частку з якіх можна пабачыць і зараз… Смерць дзяцей стала горам для Вайніловічаў. І ў памяць пра іх Эдвард вырашыў пабудаваць на тагачасным ускрайку Мінска касцёл. Ён прадаў Лапухі і на атрыманыя грошы пачалося будаўніцтва. Вайніловіч, дарэчы, за свае грошы пабудаваў таксама сінагогу ў Клецку, Георгіеўскую праваслаўную царкву ў Макранах, там жа і яшчэ адзін каталіцкі касцёл…»