Зянон Пазьняк: «Там ёсьць зьявы абсалютна нестандартныя. Гэта рэальнае асэнсаваньне, што такое Вярхоўны Савет з пункту гледжаньня палітычнага, сацыяльнага, псыхалягічнага. Усё гэта было тады прааналізавана і быў зроблены вывад, і прынятая правільная тактыка – як перамагчы гэтую арду, якая валодае 90% галасоў. І гэта ўдалося. Гэта факт, у гэтым нельга сумнявацца, ёсьць факт перамогі і факт незалежнасьці. Гэта зроблена І вось гэтаму трэба даць тлумачэньне і асэнсаваньне. Тыя людзі збоку, які спрабавалі рабіць нейкае асэнсаваньне, не змаглі думаць навуковымі паліталягічнымі катэгорыямі, як так можна было зрабіць. Можна. здабыцьцё нашай незалежнасьці – гэта таксама цуд, але гэты цуд зыходзіў з рэальнай тактыкі і рэальнай стратэгіі, рэальных людзей і рэальнай барацьбы.У гісторыі было шмат цудаў, і здабыцьцё нашай незалежнасьці – гэта таксама цуд, але гэты цуд зыходзіў з рэальнай тактыкі і рэальнай стратэгіі, рэальных людзей і рэальнай барацьбы».