Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Брама ў Налiбокi. Роварная траса.


«9-13 жнiуня 2010 г. у ваколiцах вёскi Малая Люцынка, дзе ствараецца экамузей "Брама у Налiбокi", адбыуся валанцёрскi лагер МГА "Гiсторыка" з мэтай спрыяння гэтаму праекту. На працягу 5 дзён валанцёры моладзевай грамадскай арганiзацыi дапамагалi у афармленнi музейнай экспазiцыi, якая месцiцца у аграсядзiбе "Марцiнова Гусь", а таксама размячалi роварную трасу, якая пачынаецца i сканчаецца на сядзiбе. Больш як 20-кiламетровая траса праходзiць па маляунiчых ускрайках Налiбоцкай Пушчы, пауз месца былой сядзiбы В.Дунiна-Марцiнкевiча, заснавальнiка новай беларускай лiтаратуры, руiны былых палаца i фоталабараторыi Бенедыкта Тышкевiча, пiянера айчыннай фатаграфii i эколага, стваральнiка Вялаускага запаведнiка, мемарыяльную каплiцу не месцы пакутнiцкай гiбелi у 1943 г. аа. францiшканау А.Пухалы i Г.Стэмпеня i iншыя цiкавыя месцы. Канцэнтрацыя гiстарычных мясцiнау на адзiнку плошчы у гэтым мiкрарэгiёне вельмi высокая, шкада толькi, што гэта пераважна маляунiчыя руiны... Роварная траса войдзе у склад Зялёных маршрутау Валожынскага раёну, якiя зараз знаходзяцца у стадыi распрацоукi, колерамi лагатыпу якога i размячауся маршрут (усяго крыху менш за 60 адзнак). У будучынi плануецца размецiць таксама 45-кiламетровы варыянт гэтай трасы. Хацелася б, каб энтузiасты актыўнага, прыгодзiцкага, пазнавальнага адпачынку на роварах часцей карысталiся гэтай вельмi цiкавай для аматарау гiсторыi, хаця i адносна нескладанай, трасай. Алесь Белы, экамузей "Брама у Налiбокi"»

"Лоцыя" маршрута: http://salasz.livejournal.com/191630.html4?style=mine

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments