nicolaev wrote in by

Вандалізм на каталіцкіх могілках у Брэсьце - 2

Наўздагон папярэдняму

«Міліцыя высвятліла асобы злачынцаў, якія ў начы з 24 на 25 жніўня здзейснілі акт вандалізма на старых каталіцкіх могілках у Брэсце. А было ўсё так - 15-гадовы і два 16-гадовых засранца (11-класнікі і 9-класнік) ў начы пілі піва на могілках (на вуліцы піва забаронена такім чынам іх занесла на могілкі). У працэсе ўжывання ім сталася так добра, што вырашылі паказаць сваю сілушку маладзецкую. У выніку паводле міліцыі пашкоджана 60 магілаў, паводле Генеральнага Консульства Польшчы ў Брэсце 73 магілы. Паводле прэсавай службы Упраўлення Унутраных Справаў Брэсцкага аблвыканкама выйсці на іх удалося дзякуючы аперацыйнай працы. Гэта значыць, што малалетнія ідыёты не толькі апаганілі могілкі, але і хвасталіся гэтым на лева і права у выніку чаго інфа дайшла да міліцыі…»