
«Фэдэратыўнае Гаспадарства Беларусь»
«Я паспрабаваў зрабіць віртуальны праект магчыма адміністратыўнага падзелу, які ўлічваў бы ўсе згаданыя фундамэнтальныя прынцыпы самакіраваньня і які ў пэрспэктыве мажліва рэалізаваць проста у межах Рэспублікі Беларусь... гэтакага віртуальнага Фэдэратыўнага Гаспадарства Беларусь (ФГБ)…» (абмеркаваньне на by_politics)
«У кожнай імпэрыі заўжды ёсьць сэрца - асаблівы імпэрскі этнас, які стварае гэтую імпэрыю і мацуе яе сваім існаваньнем. Калі імпэрскі этнас вымірае ці слабне - неўзабаве няўмольна разбураецца і імпэрыя. Гісторыя ведае няшмат сапраўды "імпэратворчых" этнасаў з бясспрэчным Божым пакліканьнем. Прыяднаць іншыя землі можа, бадай, кожнае ваяўнічае племя, але стварыць сапраўдную імпэрыю здатны толькі насамрэч унікальны народ, які перакрочыць цераз уласную пыху і шавінізм. Менавіта так ствараліся велічныя імпэрыі, дзе кожнаму хапала месца, свабоды, дабрабыту і бясьпекі. У якасьці гістарычных прыкладаў імпэрскіх этнасаў, якія пакінулі сьлед на нашых землях, варта назваць бізантыйцаў, германцаў, расейцаў... І літоўцаў…»
«Беларусь стала стваральніцай імперыяў!»
«Ні ў Расіі, ні ў Еўропе, ні па той бок Атлантыкі не засталося сілаў, якія б гарантавалі ўрадам легітымнасць, а дзяржавам — бяспеку. Войны больш немагчыма выйграць, а міжэтнічныя канфлікты не спыняюцца, нягледзячы ні на якія высілкі. Эксперт Сяргей Чалы акрэслівае новую геапалітычную парадыгму і знаходзіць у ёй месца для Беларусі…»
«Новая Рэч Паспалітая. Жыць разам — наш лёс!»
«Гісторыя ня мае ўмоўнага ладу.
Футурыстычныя прагнозы таксама каштуць няшмат.
Але калі пэўная колькасьць людзей з верай у сэрцы
імкнецца да канкрэтнай будучыні, Бог ім дапамагае…»