«Калісьці на гэтым месцы падчас Паўночнай Вайны быў пабудаваны абарончы рэдут. Пасля ён страціў сваё стратэгічнае значэнне, і гарадскі магістрат вырашыў зрабіць на тым месцы могілкі (у сярэдзіне XVIII ст). На тых могілках ляжаць Эліза Ажэшка са сваім мужам, першы прэзыдэнт miasta Grodno Эдвард Лістоўскі, палеглыя ў польска-савецкай вайне 1919-1921 году жаўнеры Літоўска-Беларускай дывізіі. У верасні 1939 да гісторыі могілак дадалася яшчэ адная вельмі значная старонка…
Як і чакалася, прыкладна а чацьвертай гадзіне ночы саветы рушылі на могілкі… 14-15 гадовыя гродзенскія хлопцы ў мёртвай цемры багнетамі, нажамі ды й проста рукамі біліся з ворагам, стаячы між крыжоў і магілаў сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. На світанку саветы былі змушаныя адыйсці з могілак, праз страту ў баі амаль усех накіраваных туды жаўнераў. Не гледзячы на ўсе цяжкасці, аніхто з харцэраў не пакінуў сваіх пастоў. Яны засталіся пераможцамі. Жывымі ці мёртвымі. Той ноччу могілкі зноўку сталі цвержаю…»
Больш: http://ignis-essentiae.livejournal.com/15964.html?style=mine