
12-14 лістапада 2010 г. у Варшаве адбудзецца міжнародная канферэнцыя “Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі”. Арганізатарам ужо традыцыйнай канферэнцыі, прысвечанай беларускай праблематыцы, выступае Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага (www.lazarski.pl).У канферэнцыі возьмуць удзел каля сямідзесяці вядучых даследчыкаў, практыкаў у галіне гістарычнай адукацыі, грамадскіх актывістаў і выдаўцоў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, Канады і ЗША.Мультыдысцыплінарная канферэнцыя прысвечана перакрыжаванням беларускай і еўрапейскай гісторыі, а таксама іх уплыву на сучасныя падзеі, міжнародную палітыку і парадак дня.На пленарных паседжаннях будуць прадстаўлены асноўныя акадэмічныя канцэпцыі, сучасныя навучальныя метадалогіі,...
Болей...