Я рыхтую прэзентацыю для маленькіх немцаў пра Беларусь. Трэба расказаць пра краіну паверхнасна але прывабна. Парайце, аб чым расказваць?
Пажадана менавіта такіе кароткія сентэнцыі як "беларусы першымі ў Еўропе стварылі кола" ці "беларусы святкуюць Раство два разы ў год" і "толькі ў Беларусаў існуе 1234 стравы з бульбы" і г.д.. Нешта незануднае, зразумелае і пазітыўнае. Прэзентацыя кароткая, дзеткі яшчэ не вельмі вялікія, палітыку і глыбока пра культуру не "пацягнуць".
Падрабязнасьці прэзентацыі, каму цікава, у мяне ў блогу.
Прапановы і ідэі можаце пакідаць тут (у маім жж могуць адказваць толькі сябры, прабачце. Прыйшлося ў свой час увесьці такую функцыю з-за троляў).
Усім вялікі дзякуй!