111290 (111290) wrote in by,
111290
111290
by

Ананімны ліст да кандыдатаў

Вось заўважыў ліст ананімны да кандыдатаў. Збольшага я згодны. Самае карыснае - зьняцца ўсім.

Да прэс-службы Маладога Фронту патрапіў ананімны ліст са зваротам да кандыдатаў у прэзыдэнты. Прадстаўляем вашай увазе тэкст ліста.

Мы, звычайная моладзь, прыхільнікі розных палітычных плыняў, розных арганізацыяў, удзельнікі кандыдатаў розных ініцыятыўных груп, і проста грамадскія актывісты, звяртаемся да Вас, патэнцыйныя кандыдаты у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Мы заклікаем Вас, кандыдаты, зняцца з удзелу ў гэтых выбарах, адмовіцца ўдзельнічаць у чарговым цырку.

На гэтае ёсць свае прычыны:

1) Кампанія па выбарах праходзіць не па дэмакратычных стандартах. Ужо сёння мы назіраем ціск з боку ўлады на апазіцыйныя сілы (адлічэнні з ВНУ, затрыманні, пагрозы).
Мы не бачым сэнсу ўдзельнічаць у выбарах пакуль не будуць створаныя роўныя ўмовы ўплыву на грамадства, якія мае дзяржава (БТ, СБ). Мы ўпэўнены, што этап агітацыі будзе праходзіць не на роўных умовах. Натуральна, што Усебеларускі з'езд будзе выкарастаны ў мэтах агітацыі аднаго з кандыдатаў.

Мы падтрымліваем пазіцыю Зянона Пазняка: У тупіковай сітуацыі, у якой апынулася нашае грамадства, байкот дасць магчымасць здабыць неаспрэчныя аргументы дзеля доказу фальсіфікацыяў і непрызнання выбараў у той час, калі ў выніку змены Еўрапейскай палітыкі ў Еўропе рыхтуюцца прызнаць фальшывыя выбары ў Беларусі і нават успрыняць дыктатуру, калі яна пагодзіцца лаяльна ўзаемадзейнічаць з Еўропай, робячы фармальныя саступкі.

2) Мы не моцныя. Тое, што большасці ўдалося сабраць 100 тысяч подпісаў не аб чым не кажа. Кіраўніцтва апазіцыі, што патанула ў спрэчках і вызначэннях сваіх канфігурацый і паўнамоцтваў, прыводзіла апазіцыю да пройгрышу штораз. За ўвесь час свайго існавання яна не наблізіліся да стварэння пазітыўнага парадку дня для Беларусі, стала прапаноўваючы грамадству толькі " лозунгавую " рэальнасць.
Мы цалкам падтрымліваем словы Віктара Марціновіча у нэтым аспекце:
"Сегодня происходит то, что неизбежно происходит в Беларуси всякий раз, когда становится чуть меньше авторитаризма. Когда исчезает сильная рука, появляется бардак. Причем так было с 1991 года. Как только перестает давить государство, те, кто долгие годы испытывал на себе давление, начинают вести себя… странно. Они не способны договориться только потому, что воспринимают произошедшее смягчение всерьез. Если бы кто-нибудь из них всерьез верил в победу, то он смог бы найти слова для того, чтобы убедить остальных сняться или выставить кого-то в качестве единого."

Паважаныя, кандыдаты, мы выказваем сваё негатыўнае стаўленне не толькі да сённяшніх спробаў выбраць адзінага, але і да ўдзелу ў гэтых выбарах "натоўпам", бо вашыя прыхільнікі аддадуць галасы за Вас такім чынам, што ніхто з Вас не збярэ больш за 10%, і вы гэта разумеце, а гэта зусім не перамога!!! Мы не жадаем, каб галасы мільёнаў неабыякавых беларусаў былі падзелены паміж Вамі.

Вы самі ўпеўнены ў тым, што Вас не атрымаецца вызначыць адзінага. Адзіны павінен быў з'явіцца і пачаць актыўна сябе праяўляць год таму. Сёння ўжо позна!

Шаноўныя кандыдыты, калі Вы здыміцеся з выбараў, Лукашэнка застанецца "адзін на адзін" з выбарчымі урнамі і з самім сабой. Мы ўпэўнены, што такія выбары не прызнае ні Расія, ні Еўропа, ні ўся міжнародная супольнасць.

Таму мы прапануем вам:
1) Публічна заявіць аб тым, што Вы здымаецеся з выбараў. (Публічна не значыць даць інтэрвію адной газеце)
2) Тлумачыць, тлумачыць і яшчэ раз тлумачыць на працягу гэтых месяцаў беларусам, прычыны такога рашэнне. А менавіта выкарыстоўваць гэтыя тэзісы падчас агітацыі, этап якой дакладна вызначаны Выбарчым кодэксам.

З павагай да Вас, моладзь, якая любіць Беларусь!
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments