Эксклюзіўныя ўлёткі ad Zianona
«Нармальных выбараў у Беларусі няма ўжо 15 гадоў. Лукашэнка і не хавае гэтага, пэрыядычна заяўляе для друку, што дае ўказаньні якую лічбу “прагаласаваўшых” за яго напісаць. Але выбар стаіць перад кожным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Выбар наступны: падтрымаць ці не падтрымаць сваімі дзеяньнямі існуючы рэжым, пакінуць яго пры ўладзе ці пазбавіцца ад яго. У створанай рэжымам сістэме фальсіфікацыі схема паводзінаў выбаршчыка выглядае так: прыйшоў на выбарчы ўчастак, узяў бюлютэнь – значыць ўжо падтрымаў рэжым. Ужо ня важна за каго прагаласаваў, гэты голас пойдзе Лукашэнку. У цяперашняй сытуацыі, каб падрыхтаваць адстаўку рэжыма, трэба пачынаць з байкоту падманных выбараў. Калі Вы не адважваецеся байкатаваць “выбары”, падумайце, колькі няшчасьцяў роднай Беларусі прынясе кожны лішні дзень знаходжаньня рэжыма пры ўладзе. Узгадайце, колькі бяды ён ужо прынёс…»