а с намі - сапраўдны Бог, ягоны прарок і кітаб -

нават раддззі ўсіх багоў. нашых і чужых, спраўдных і несапраўдных...
чаму не? Адзіны - сапраўдны, а да таго яшчэ розная грэка-інда-паганская драбяза... :)
Любая «драбяза» і веліч існуе ў Ім, а не па-за Ім :)
Гэтыя пытаньні ня варта абгаворваць «всуе»… Бо нехта чытач можа памылкова вырашыць, што Вы сапраўды існуеце недзе няўцямным чынам — па-за Ім, і цалкам рэяльна — а Ён існуе хіба што недзе тамака ў Бормане :)
чаму памылкова? маё матэрыяльнае існаваньне ёсьць адчыненым пытаньнем. мне, зразумела, можа здавацца што гэта быццам бы так, але для вас - зараз - я ня больш чым генератар электрычных імпульсаў на другім канцы дроту з ягога тут падаюць нейкія байты тэксту. можаце прадпакладаць што я - нейкая фізічная сутнасьць, але ня можаць сьцвяржаць гэта, а тым больш стварыць больш-меньш адэкватнае ўяўленьне аб тым як гэта выглядае. можаш мець тэёрыю аб дзьвух нагах, дзвух руках, галаве, на ёй нейкія валасы, альбо няма - ня больш. але ўсё гэта ня мусіць быць праўдай, і не ставарае нічога падобнага на рэальны партрэт. існую? дзэн не дае простых адказзаў нават на простыя пытаньні. чаго ўжо казаць аб так складаных?
Ведаеце, чаму такія навукі як Дзаґчэн (і ў нечым падобны да яго Дзэн), Тантра, навукі аб Пустаце захоўваліся ў строгай таямніцы? :) Таму, што адныя й тыя-ж навукі, могуць прынесьці карысьць (слухачам падрыхтаваным) і шкоду (слухачам малападрыхтаваным і «левым»). Таемныя навукі Ўсходу сёньня дасяжныя кожнаму, і звычайна тым, хто не падрыхтаваны да адэкватнага пастэмпаваньня водле іх. Такія людзі «выше Христианства», вышэй за шмат год Папярэдніх Практык будыйскіх, яны круцей за тыбетцаў і адразу хапаюць найвышэйшыя навукі, і… злятаюць з катушак… :) Бо ўсё-ж ілюзыя, няма ня Бога, ня чорта, ані добрага, ані злога… Пустата фарэва! :) Ня раз казаў такім экспрэс-ёґінам, што да практыкі Пустаты й Вышэйшых Тантраў яны наблізяцца хіба што калі будуць карміцца гуанам з мачою з тым жа задавальненьнем, як і дранікамі з гарэлкаю :)
як жа ж ня ведаць ;)
але прычынаў для таямніцы ёсьць троху больш. веды атрыманыя на халяву здалёка ня вартыя тых што чалавек атрымлівае с жыцьцёвым вопытам. можаш сто разоў вучыць аб тым што неіснуючы дранік смакуе лепш за неіснуючае гуана, але толькі пасьля таго як у выніку інтэракцыі с пустатой чалавек мае поўны рот гаўнішча ён пачынае разумець што розьніца ўсё ж існуе. памылковым але рабіць з гэтага пытаньне веры. той хто верыць у чорта й пекла ва ўласнай галаве - паводзіць сабе трошку інакш за таго хто гэтага чорта й пекла там сапраўды знайшоў. а яны там ёсьць! кожны з нас носіць ў сабе пэрсанальнае пэкла, і ўласнага бога. але ня ў кожным пеклу гарыць вагонь.
Эўхарыстыя
Справа ў тым, што пераважная большасьць чытачоў альбо ўжо зблевала ад гэтага трэду, альбо рыхтуецца да гэнага :) І менавіта гэта ўяўна дэманструе, што пра гэныя рэчы ня варта казаць «всуе» і адкрыта :)
 
Проста нагадаю, што Хрыстус ужо адкупіў нашы грахі!
Нам трэба паверыць і прыняць гэнае Збавеньне зь Яго Правіцы.
Так, і нам трэ’ будзе папрацаваць над сабой, і зьнесьці шмат лайна,
якое на нас нехта вывярне за нашу Веру,
але… жэрці лайно ня трэ’ будзе :)
 
“Ешьте тело Моё и пейте кровь Мою, и войдите в Царствие Моё”
 
на мяне проста нейкі вірус лезе... халеры ўсякае...