Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Слова, якое стала... пытаннем


«Слова, якое стала... пытаннем»
Ці свеціш ты, чалавеча, Боскім агнём?

А. Пётра Рудкоўскі OP: «Чамусьці перад вачыма паўстае вобраз папы Яна Паўла ІІ, які на вігілію Божага Нараджэння ў 1981 годзе пры вакне залы для аўдыенцый запаліў свечку. Гэта быў знак удзелу ў міжнародным сімвалічным жэсце падтрымкі ўсіх тых палякаў, якія прагнулі вызваліцца з-пад дыктатарскага ярма, але чыя воля была часова прыдушана ў выніку ўвядзення Войцехам Ярузэльскім ваеннага становішча. Гэты маўклівы жэст прамаўляў моцна і дзейсна, бо ён быў прадыктаваны тым спрадвечным і праўдзівым Святлом.

Слова, якое было святлом... Слова, якое сталася целам... Сёння Яно становіцца для нас пытаннем. Ці здольныя твае вушы пачуць гук гэтага Слова? Ці гатовыя твае вусны прамовіць Яго? Ці адкрыта тваё сэрца на Святло, «якое асвячае кожнага чалавека»? Ці заўважаеш тыя месцы і тыя сітуацыі, куды ты, чалавеча, павінен пайсці і свяціць? Ці не гасіш ты тое святло, якім Бог цябе адарыў? Ці не марнуеш Божае слова???

Нельга гасіць святло, якое Бог запаліў у нашых сэрцах. Нельга адварочваць позірк ад тых, хто «церпіць пераслед дзеля справядлівасці». Нельга маўчаць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, калі хлусня набірае абароты і атручвае душы сотняў або тысяч людзей. Нельга быць вызнаўцам Святла, заключаючы кампрамісы з Цемрай».

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments