Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

27.12.10. Касьцёл Каталіцкі й Аляксандар Лукашэнка

«27 декабря Лукашенко встретился с Архиепископом Кондрусевичем» — гэты нашумелы артыкул нібыта карэспандэнта БелТА ё літара ў літару рэлізам прэсавай службы А.Лукашэнкі. Была б дзіўна чакаць ад гэнай прэсавай службы будзь-якае згадкі пра арыштаваных хрысьцянаў і нехрысьцяў, нават калі размова нейкая пра іх вялася. Нельга рабіць высновы, што гэнае пытаньне абышлі бокам, з таго, што пра гэна ня піша 1-шы сайт РБ, альбо што ён абмяжоўваецца цьмяным «во время встречи в основном затрагивались текущие вопросы взаимоотношений Римско-католической церкви и государства». Кантынґент «Нашай Нівы» ўжо пасьпеў закляйміць Касьцёл і клір ягоны, абліць хамскім этна-брудам. А за што? Каб былі тамака віншаваньні зь перамогаю, аб гэтым лукашэнкаўцы б прагарланілі б на ўсі лады. Любы рэвэрэнс наконт выбараў быў ба агучаны. Ведаем толькі тое, што піша прэзідэнцкі сайт; і тое нешматмоўнае, што ўкладзенае ў вусны нашага арцыбіскупа, цалкам адэкватнае: «Митрополит Минско-Могилевской архиепархии в свою очередь сказал о положительном опыте сотрудничества Римско-католической церкви с Белорусским телевидением, которое традиционно вело прямую трансляцию рождественского богослужения. "Святое Рождество - это действительно хорошее мероприятие. Мы наводим международные мосты между различными конфессиями, религиями", - подчеркнул Тадеуш Кондрусевич. Он подчеркнул важность того, что в рождественских празднованиях в костеле в Вилейке участвовал и представитель Белорусской православной церкви. Он также отметил, что в Беларуси много смешанных браков, и супруги празднуют Рождество Христово, как католическое, так и православное. Рождество - это особый праздник для всех».

На сайте афіцыйным КК у РБ — жоднае згадкі пра сустрэчу, што ўспрымаю як форму негвалтоўнага супраціву. На сьвяточных Мшах 25 студзеня ў розных касьцёлах, кажуць людзі, сьвятары прывіталі ўрачыста ўсіх прысутных верных, а таксама тых, хто «хацеў ба прыйсьці, але пазбаўлены такой магчымасьці» (ўсі ўсё разумелі, асабліва з улікам узрослай колькасьці агентаў спецслужбаў, якія ня надта сябе й хавалі, каля і ўнутры касьцёлаў). За што вінаваціць клірыкаў? Мо’ іхная нібыта бязьдзеяньне ў абарону пацярпелых ад рэжыму, у цяжкіх для нармальнай працы Касьцёла ўмовах, даецца ім нашмат цяжэй, чымся нашае адкрытае дзеяньне. Мы ня ведаем, што засталося за кулісамі. Ведаем толькі, што кіраўніцтва Касьцёлу на Беларусі — ў стане прэсынгу й незадаволенасьці адусюль; нават самыя верныя — незадаволеныя. Ведаем, што сустрэча была запланаваная значна раней за 19-е, і адмова ад запланаванай сустрэчы («Подобные встречи Президента с главой Римско-католической церкви в Беларуси в праздничные рождественские дни в Архикафедральном костеле Имени Пресвятой Девы Марии уже стали традиционными»), пагатоў адмова ад іконы нашай Каралевы («Александр Лукашенко в ходе встречи с Митрополитом Минско-Могилевской архиепархии архиепископом Тадеушем Кондрусевичем передал в дар Архикафедральному костелу Имени Пресвятой Девы Марии икону Божьей Матери "Остробрамская", выполненную белорусским мастером из янтаря») — мела б спрычыніцца да вельмі адмоўных наступстваў як для Касьцёлу, гэнак і для каталікоў; нікому б зь вязьняў гэна, пагатоў, не ўспамагло. Я лічу — хоць у мяккай форме, але размова пра лёс арыштантаў вялася! Дарэчы, прэсавая служба падае зусім нейкія дзіўныя лічбы забяспечанасьці РБ Касьцёламі, тамака дзейсных касьцёлаў у краіне нашмат больш, чымся сьвятароў; КК РБ проста з жыру шалее…

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments