Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2011

21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2011

Радыя паведаміць, што ў пятніцу 21 студзеня — адбудзецца Dzień Łacinki, а 21-27 студзеня — чарговы, чыцьверты, Tydzień Łacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі й карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га і працягнутая ў студзені 2009-га і 2010-га.

У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе дарэчна й без блазьнёрства. 21 студзеня можна напісаці ў сваех ЖЖ пра Лацінку й Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост — можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць галовы чытачом; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, ледзь што — распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень ейны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень — ад 21 да 27 студзеня 2011-га ўлучна.

Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага засьведчаньня прысутнасьці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але й каб дапамагчы кожнаму з вас даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю і даць магчымасьць папрактыкавацца ў гэным правапісу ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будзеце пачуваць сябе ў адзіноце, а, літаральна кажучы, можаце паэкспэрымэнтаваці з Лацінкай наўпрост пад гэтым допісам у камэнтах…

Хто ’шчэ ня мае лацінкавай раскладкі клавіятуры, прапануем вельмі зручную раскладку ад Ліґі Монархічнай Вялікага Княства Літоўскага, дзе ў наяўнасьці ўсе літары лаціны, беларускае лацінскае абэцэды, польскае, літоўскае, латгальскае, яцьвяскае, жамойцкае, латыскае, эстонскае, нямецкае моваў і найзначнейшыя тыпаґрафскія сымбалі. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскае мовы.

Download Keyboard Lithuaniae 1009-2009!

Гэта спрыяльны час каб зацікавіцца Лацінкаю,
пацікавіцца пытаньнямі аб ёй, пачаць пісаць…
Адказы шмат на якія пытаньні ўжо прагучалі:
http://nicolaev.livejournal.com/1350631.html
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html
http://nicolaev.livejournal.com/1000648.html?thread=4710344#t4710344

Уласна я звычайна паслугуюся зь гістарычнай пісоўні Літвінаў, забачыць у друку якую можна, напрыклад, тут і тут. Але за патрэбу ўважаю — для сябе й кожнага — знаёмства й валоданьне так сама клясычнаю беларускаю лацінскай пісоўняю і сучасным стандартам РБ для транслітарацыі імёнаў і тапонімаў.

ŻYWIE ŁACINKA!

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments