Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Тутэйшыя — значыцца…

Новенькае ад нашых заходнерускіх дабразычліўцаў :)

«Тутэйшыя – значит русские»

«Исторические источники довольно часто говорят о «Литве» и «литвинах» применительно к территории Беларуси и ее жителям. В частности, речь идет о следующем факте. В Московии древнюю Беларусь называли Литвой. Почему? В каком смысле? Эти вопросы, однако, не интересуют «белорусизаторов». Их логика такова: раз Беларусь называлась Литвой, значит, это и была Литва, а белорусы были литвинами. В действительности же все обстояло иначе…»

Пад гэным артыкулам можна адшукаць і «Миф о "балтском субстрате"», ды іншыя пестні гаротнага рускага народу… Каб піярыць ня толькі расеюшку, прапіяру старое: «Харызма тутэйшасці»:

“Тутэйшасць, як адзначае Аляксандр Смалянчук, у пэўным сэнсе была краёвасцю «маўклівай бальшыні» грамадства Беларусі і Літвы, тады як краёвасць вырасла з тутэйшасці, якая ў асяроддзі шляхты спалучалася з усведамленнем належнасці да колішняга Вялікага Княства Літоўскага [Тамсама]. КРАЁВАСЦЬ і ТУТЭЙШАСЦЬ былі ў сваёй істоце адмысловымі адменнікамі літоўскасці: кожная са сваім станавым «знакам» – шляхоцкім і сялянскім адпаведна. У адрозненне ад пасіянарнай арыстакратыі, якая магла дазволіць сабе вонкавае выяўленне літоўшчыны, сялянская маса захоўвала нутраное ўсведамленне сваёй апрычонасці праз апеляцыю да месца спрадвечнага пражывання.

Вельмі красамоўнае сведчанне пакінуў Яўхім Карскі: «У наш час просты люд у Беларусі не ведае гэтага назову. На пытанне: хто ты? просталюдзін адказвае – рускі, а калі ён каталік, то называе сябе каталіком, або палякам; часам сваю радзіму называе Літвой, а то і проста скажа, што ён “тутэйшы” (tutejszy) – мясцовы, канечне процістаўляючы сябе таму, хто гаворыць па-вялікаруску, як прыхадню ў заходнім краі» [Карскій Е. Белая Русь // Iмя тваё Белая Русь / Укл. Г. Сагановіч. Мн., 1991. - С. 29]. Цікава, што тутэйшыя па-за звычайным атаесамленнем сябе з пэўным вызнаннем (праваслаўны – рускі, каталік – паляк) неахвотна, нібы не жадаючы раскрываецца перад чужынцамі, нярэдка называюць сябе літвінамі [Параўн. інфармацыю Антона Палявога пра жыхароў колішняга Навазыбкаўскага пав. Гомельскай губ.:

«Калі б вы папыталіся – кажа Полевой – у селака Навазыбкаўскага пав., прыкладам, гэтак: ‘Хто вы такія? да якое нацыі належыце?’ – то пачулі б такі адказ: ‘Хто мы?! Мы руськія’ (зн., праваслаўныя, Я. С.). Калі вы далей папытаецеся: ‘Якія “руськія”? – Велікарусы, ці што?’ дык узноў пачуеце адказ: ‘Ды не, якія мы там Велікарусы? Не, мы не Маскалі’. ‘Ды хто ж вы тады, Украінцы?’ ‘Не, і не Ўкраінцы!’ ‘Ды хто ж, наапошку: не Маскалі, не Ўкраінцы, а хто ж?’ І вось... скажуць вам: ‘Мы Літва, Ліцьвіны’» (цыт. паводле: Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. New Jersey, 1978. - С. 36)].

Мячыслаў Давойна-Сыльвэстровіч, рэдактар газеты «Litwa», што выходзіла ў пачатку ХХ ст., аналізуючы водгукі чытачоў у сувязі са спробаю «беларусізаваць» выданне, зацямляў: «…“Тутэйшыя, якія гавораць па-просту” зусім не ўважаюць сябе за беларусаў, але скарэй за літвіноў, якімі з духу ёсць і дагэтуль» [M D S. Tutejsi mówiący po prostemu // Litwa. 1909. - № 22. - С. 316].”

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments