i_n_d_e_e_z wrote in by

Другі фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!

 Адкрыццё Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! прайшло ў канферэнц-зале Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра. Ранейшая пляцоўка ў галерэі "Ў" падалася арганізатарам замалой, каб рэалізаваць напоўніцу свае ідэі. Фармат сёлетняга фестывалю пашыраецца — разам са звычайнай рэкламай і піярам увага будзе аддадзеная і культурным праектам, якія прасоўваліся да аўдыторыі маркетынгавымі шляхамі. Таму і назва яго дапоўненая: цяпер AD.NAK! — фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі. І заявы на ўдзел у ім могуць падаваць таксама арганізатары фотапленэраў, выставаў, фестываляў, канцэртаў, выдаўцы кіна-, відэа-, аўдыёпрадукцыі. (Budzma.org)
Фотарэпартаж

Сяргей Скараход, marketing.by