«Дапаможам сям’і Змітра Дразда»
«Пазнаёміліся мы на глебе агульнага захаплення складаннем асабістага радаводу. Спачатку заўважыла яго на генеалагічным форуме ў сеціве: вельмі ўжо слушныя парады ён даваў пачаткоўцам. Потым, аднойчы ўбачыўшы ў чытальнай зале архіва, не змагла пазбегнуць спакусы — падышла знаёміцца першай. Калі працуеш з складаннем радаводу самастойна, вельмі хочацца падзяліцца з кімсьці сваімі знаходкамі, а часцей, калі трапляеш у тупік, разам пашукаць з яго выйсця. Зміцер ніколі не адмаўляў мне ў дапамозе…
Калі я пачула пра тое, што Зміцер выдаў даведнік «Землеўласнікі Мінскай губерніі 1861—1900», парадавалася за яго, але купляць даведнік не збіралася. Мне здавалася, калі продкі мае не былі буйнымі землеўласнікамі, мне гэтая кніга наўрад ці спатрэбіцца. Але, разгарнушы кнігу і ўбачыўшы неверагодны аб’ём змешчанай там інфармацыі, зразумела, што без яе мне не абысціся. Паколькі «нічыйнай» зямлі ў тыя часы не было — ўся яна камусьці належала — так ці інакш лёсы маіх продкаў былі звязаныя з гісторыяй маёнткаў і лёсамі іх уладальнікаў. Кніга Змітра не падманула спадзяванняў: яна стала для мяне неабходным даведнікам па складанні радаводу: рука мая штодзённа раз-пораз цягнецца да палічкі з «Даведнікам…», дзе чакаюць гатовыя адказы на мае пытанні…»
+ http://nicolaev.livejournal.com/1717338.html
+ http://nicolaev.livejournal.com/1716058.html