Канцэрт трыа Вольскага
Лявон Вольскі
"Размаўляйце, выпівайце, закусвайце, мы вам перашкаджаць не будзем", — з такой нязмушанай парады пачаў свой выступ Лявон Вольскі. Другі дзень ён выступае з аншлагам у паб-клубе "Графіці". Музыка адразу сказаў, што плануецца два аддзяленні, каб у перапынку між імі людзі змаглі абмеркаваць апошнія навіны — "каму колькі гадоў далі", а таксама напісаць цыдулкі з пытаннямі. Лявон паводзіць сябе нібы дома — калі нехта пасярод песні сыходзіць з залы, ён кажа ў мікрафон, усміхаючыся: "Куды ж вы сабраліся?". Дзяўчыну, якая здымала на фотакамеру, спявак наогул збянтэжыў: "Для каго вы здымаеце? Таранціну я ведаю, а вас — не. Для сябе? Ну, тады добра!".
Фотарэпартаж
