"Петля пристрастия" пачала свой сэт з жыццесцвярджальнай песні з прыпевам "Завтра тут станет гораздо теплей". Ілля падзякаваў усім, "хто прыйшоў атрымаць супольны аргазм", скінуў з галавы чырвоны каптурок, зняў акуляры і цалкам абстрагаваўся ад наваколля. "Я вас не бачу, але адчуваю, як дрыжаць кончыкі вашых пальцаў", — спакойным голасам кажа Чарапко між песнямі, прымружваючы вочы, і выпівае разам з калегамі за юбілей палёту чалавека ў космас. Яго манера выканання часам нагадвае Фёдарава з "АукцЫона", адчуванне ўзмацняецца падчас выканання новай песні "Чёрный квадрат".
Нягледзячы на тое, што альбом з’явіўся ў сеціве за дзень да канцэрту, людзі ўжо ведалі песні на памяць. Але асабліва на ўра пайшлі песні з папярэдняга дыска "Всем доволен".
Фотарэпартаж