На сваім выступе музыкі зрабілі дэмакратычна і даручылі вырашыць гледачам, ці можна курыць падчас канцэрту. Пастанавілі, што не. Кулінковіч спяваў нібы з трыбуны прамаўляў, абапіраючыся на перагародку, што падзяляла сцэну і залу. Адлегласць між музыкамі і слухачамі скарачалася з кожнай песняй, і неўзабаве лідар "дзюбелей" практычна сутыкаўся ілбом са сваімі прыхільнікамі, якія былі толькі радыя такой акалічнасці і пасля кожнай песні перакідваліся некалькімі словамі з музыкамі.
Фотарэпартаж