«Забытыя героі: Мікалай Гісіч» (спампаваць, 164 Мб)
Фільм распавядае пра невядомую старонку найноўшай гісторыі – пра лёсы жаўнераў-беларусаў Войска Польскага ў эміграцыі. Аўтары прыгадваюць Рыскую мірную дамову і пакт Молатава-Рыбэнтропа, агрэсію Чырвонай арміі 17 верасьня 1939 г., забойствы ў Катыні, паўстаньне і баявы шлях арміі Андэрса, у шэрагах якой служыла шмат беларусаў. Адзін зь іх – герой фільму, Мікалай Гісіч з Ручыцаў пад Вілейкаю, які пасьля вайны застаўся ў эміграцыі ў Брытаніі. Родную вёску і сваю сястру ён наведаў толькі праз 62 гады. – Для шмат каго гэтая дарога аказалася занадта доўгай, -- кажуць аўтары фільму. Для іншых жа занадта позна вярнулася памяць. У 2004 г. – калі ствараўся фільм – у Беларусі засталося толькі двох жывых жаўнераў генэрала Андэрса. Толькі на 11 гадоў да таго ім надалі статус змагароў у ІІ Сусьветнай вайне.