Ролік "Будзьма беларусамі!", прысвечаны гісторыі Беларусі, мусіць, і сам увойдзе ў найноўшую гісторыю. І не толькі як першы прафесійны анімацыйны фільм пра гісторыю Беларусі. Гэтае відэа разбурае ўшчэнт стэрэатып пра тое, што беларусы памяркоўны народ. "Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ!" — пяецца ў прыпеве песні. І ён разбурае яшчэ адзін стэрэатып — таго, што анімацыя — нешта лёгкае і забаўляльнае.
Фотарэпартаж