Гурты Dali, "Йо-Йо", "Крамбамбуля" і J:Морс сталі гасцямі "Канцэрту на траве", які ўрэшце адбыўся на хутары Шаблі 11 чэрвеня. Лявон Вольскі назваў мерапрыемства "першым незалежным беларускім опэн-эйрам" і праспяваў "Тры чарапахі", а Уладзімір Пугач збег з выпускнога дачкі, каб адыграць свой сэт. Задаволенымі засталіся ўсе – і тыя, хто танчыў ля сцэны, і тыя, хто стаяў у бясконцай чарзе па бліны.
Фотарэпартаж