У Мінску прайшла прэзентацыя альбома "Том І" гурта S°unduk

 

У пятніцу ўвечары ў раёне 6-й клінічнай бальніцы ў Мінску можна было сустрэць дзясяткі маладых людзей, якія пыталіся ў мінакоў: "Дзе тут ДК глухіх?". Культавае калісьці месца цяпер падзабытае, канцэрты тут праходзяць вельмі рэдка. Менавіта сюды перанёс прэзентацыю свайго дэбютнага альбома "Том першы" гурт S°unduk. Запланаваны на 31 траўня канцэрт не адбыўся, бо бас-гітарыста каманды Паўла Чымбаевіча забралі ў бальніцу.

Фотарэпартаж