Э.Александравічус: “Мы – спадкаемцы агульнай спадчыны ВКЛ”
“Давайце задумаемся над тым, што няма большых братоў у гісторыі, чым беларусы і літоўцы. Ні латышы, ні палякі, ні хто іншы – беларусы і літоўцы. Таму што па сутнасьці ажыцьцёўленыя ўяўленьні нашага гістарычнага наратыву (у літоўскім выпадку), або жаданыя, але яшчэ не ажыцьцёўленыя (у беларускім выпадку) – яны агульныя… Я зыходжу з тых пазыцыяў, што мы браты, лёс нас цяпер разьдзяліў, што варта шкадаваньня. Вялікая надзея, калі глядзець у далёкую будучыню, у нейкай еднасьці, каб, барані Божа, не ўмацаваліся гэтыя межы… Kto jest litwin? Ten, ktory kocha wolność i szanuje Statut litewski!”