Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што 30 чэрвеня 2011 г. Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis (да асобага распараджэння Апостальскай Сталіцы) Пінскай дыяцэзіі. Мітрапаліт Кандрусевіч зменіць на гэтай пасадзе кардынала Казіміра Свёнтка, які да гэтага часу займаў пасаду Апостальскага Адміністратара ad nutum Sanctae Sedis Пінскай дыяцэзіі. З новым прызначэннем арцбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да яго пастырскіх абавязкаў ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дадаецца служэнне ў Пінскай дыяцэзіі.
Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевiча
да духавенства, свецкіх вернікаў i ўсiх людзей добрай волi ў сувязі
з прызначэннем Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі:
http://www.catholic.by/2/libr/speaches/109347-kandrusiewicz.html