Зянон Пазьняк «Сэсія Незалежнасьці»
Я ўсьведамляў, што неабходна рэагаваць імгненна і паставіць на карту ўсё. Выступаў экспромтам, зьвяртаючыся да ўсіх, як да землякоў, казаў пра неабходнасьць незалежнасьці Беларусі і пра тое, чаму гэта трэба вырашыць цяпер, паказваў на нязьменнасьць імпэрскай палітыкі Расеі, казаў пра ілюзію дэмакратыі ў гэтай краіне, пра прагматычную палітыку Ельцына і расейскія інтарэсы, пра небясьпеку нашаму нацыянальнаму існаваньню, калі мы самы не скарыстаем магчымасьць і ня вызначым свой лёс…
Зянон Пазьняк «ВІНШАВАНЬНЕ З 20-ГОДДЗЕМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ»