Падзелы Рэчы Паспалітай — скасаваныя
«Гэтая дата дарэмна не карыстаецца большай вядомасьцю ў краёвай гісторыі. Бо для Беларусі яна мела асаблівае значэньне з прычыны храналёгіі нацыянальнага дзяржаваўтварэньня на землях былой Рэчы Паспалітай Аб. Нар.… У кожным разе, насуперак свайму незайздроснаму выгляду ўлетку 1918, Савецкая ўлада ў РСФСР, як вядома, утрымалася, а сучасная РФ сталася праўнай пераемніцай яе міжнародных актаў, актываў і абавязкаў.
Таму м.ін. ня мелі рацыі тыя, хто меркаваў, што калі-бы ў 1990-91 не было дэклярацыяў незалежнасьці Беларусі, гэта нібыта азначала-бы аўтаматычнае юрыдычнае вяртаньне Беларусі ў склад Расеі пры скасаваньні СССР. Не — таксама і таму, што сучасная расейская дзяржава гістарычна зраклася правоў на абшары Беларусі, правабярэжнай Украіны, Літвы, Латгаліі і Польшчы, анэксаваныя ў другой палове XVIII ст., акурат 29.08.1918 — нават шмат раней, чым прызнала ў Беларусі дзяржаўнасьць тае ці іншае БССР»