pryvid (pryvid) wrote in by,
pryvid
pryvid
by

Румынія - Беларусь: 07/10/2011

Усім добрага вечара.
07/10/2011 г. нацыянальная зборная Беларусі правядзе свой апошні адборачны матч у групе D на Эўра'2012. Хоць нашая каманда і страціла ўсе шанцы на тое, каб патрапіць у фінальную частку, але ж мы зьбіраемся паехаць у Румынію, каб падтрымаць нашых хлопцаў. Едзе нас пакуль што 3 чалавекі. Маем як менш 2 вольных мейсцы ў машыне. Гатовыя захапіць з сабою тых, каму цікава прабіць выезд за нацыянальную зборную. Ну й пагуляць па Бухарэсьце ;)
Выязджаем у ноч з 5 на 6 кастрычніка. Маршрут наступны: Менск - Нароўля - Кіеў - Адэса - Ціраспаль - Кішынэў - Бухарэст. Арыентыровачны час прыбыцьця у Бухарэст - 18.00 06/07/2011 г.
У Бухарэсьце ночым у хостэлі (маем забраніраванае мейсца на яшчэ 1 чалавека).
07/10/2011 г. плянуем зранку да матча бухаць бухаашкугуляць па Бухарэсьце.
Вечарам - матч.
Ад'езд з Бухарэста на Менск зранку 08/10/2011.
Калі хтосьці хацеў бы паехаць - кантактуйце з намі. Чытаем камэнтары. Даступныя ў Skype: pryvid_ альбо buslovskas
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments