30 Октябрь 2011 г. · 12:00 - 20:00
На вуліцы восень. Настаў час збіраць ураджай – як з Дрэва Паэзіі*, так і ўраджай на літаратурнай ніве. Кампанія “Будзьма беларусамі” і сайт KREVO.BY пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру 30 кастрычніка зладзяць “Літаратурныя дажынкі”. У кавярні мястэчка Крэва будзе абвешчаны ТОП-10 беларускіх літаратараў года па версіі чытачоў.
Да 9 кастрычніка дасылайце свае прапановы на info@krevo.by з пазнакай “Дажынкі”. 10 кастрычніка на турыстычным сайце мястэчка Крэва распачнецца галасаванне, па выніках якога будзе складзены спіс найбольш чытаемых аўтараў.